Адрес: 222001, г.Крупки, ул.Советская,8

Телефон/Факс приемной: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для деловой переписки)

Телефон «горячей линии» райисполкома: +375 (1796) 20620

Единый телефонный номер справочной службы «одно окно» - 142

Режим работы

Вторник, 27 ноября 2018 10:28

Медыкі бальніцы і РЦГіЭ перамаглі ў абласным конкурсе на лепшы інфармацыйна-адукацыйны матэрыял па тэматыцы здаровага ладу жыцця

Медыкі цэнтральнай раённай бальніцы і РЦГіЭ сталі пераможцамі ў абласным конкурсе на лепшы інфармацыйна-адукацыйны матэрыял па тэматыцы здаровага ладу жыцця. Урач-валеолаг Анастасія Рубін і інструктар-валеолаг Вольга Іванова распрацавалі памяткут на тэму «Алкаголь і ціск». Удзельнічалі медыцынскія спецыялісты ў намінацыі “Памятка” па тэматыцы “Прафілактыка спажывання алкаголю”. У памятцы змешчана актуальная даступная для ўсіх інфармацыя. Яна спалучае значны аб’ём інфармацыі з маляўнічым крэатыўным афармленнем. У хуткім часе арыгінальная памятка будзе тыражыравана, затым апынецца ў бальніцах і паліклініках Мінскай вобласці. Медыкі  таксама будуць выкарыстоўваць памятку на інфармацыйна-адукацыйных мерапрыемствах. Віншуем канкурсантаў і жадаем ім перамогі на рэспубліканскім узроўні!

Прочитано 3035 раз