Медыкі цэнтральнай раённай бальніцы і РЦГіЭ сталі пераможцамі ў абласным конкурсе на лепшы інфармацыйна-адукацыйны матэрыял па тэматыцы здаровага ладу жыцця. Урач-валеолаг Анастасія Рубін і інструктар-валеолаг Вольга Іванова распрацавалі памяткут на тэму «Алкаголь і ціск». Удзельнічалі медыцынскія спецыялісты ў намінацыі “Памятка” па тэматыцы “Прафілактыка спажывання алкаголю”. У памятцы змешчана актуальная даступная для ўсіх інфармацыя. Яна спалучае значны аб’ём інфармацыі з маляўнічым крэатыўным афармленнем. У хуткім часе арыгінальная памятка будзе тыражыравана, затым апынецца ў бальніцах і паліклініках Мінскай вобласці. Медыкі таксама будуць выкарыстоўваць памятку на інфармацыйна-адукацыйных мерапрыемствах. Віншуем канкурсантаў і жадаем ім перамогі на рэспубліканскім узроўні!