Адрес: 222001, г.Крупки, ул.Советская,8

Телефон/Факс приемной: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для деловой переписки)

Телефон «горячей линии» райисполкома: +375 (1796) 20620

Единый телефонный номер справочной службы «одно окно» - 142

Режим работы

Памятные места

На территории района находится 15 историко-культурных ценностей, в том числе 9 объектов археологии, 6 – истории, включённых в Государственный список историко-культурных ценностей Республики Беларусь.

Памятники археологии: курганные захоронения ІХ-ХІІІ вв. около д. Осиновка, д. Выдрица, д.Дубы, д.Дудинка, д.Ленок, городище раннего железного века VI до н.э.-VII в.н.э. около д. Великое Городно, д. Киевец, д. Плиса, городище раннего железного века VI до н.э.- ІХ в.н.э. около д.Клишино.

Памятники архитектуры: помещичий дворец в стиле позднего классицизма в д.Язбы (конец ХІХ века), Свято-Успенская церковь в г.п.Холопеничи (1863г.); церковь в д.Колодница (конец ХІХ века), Свято-Спаса-Преображенская церковь в д.Грицковичи (1850 г.). Сохранился усадебный дом, построенный в начале ХХ века в стиле «модерн». Вызывает интерес Свято-Богородицкая церковь из дерева в д.Худовцы (1894 год).

Палац у Крупках

usadbaЦудоўным помнікам багатай і разнастайнай палацава-сядзібнай спадчыны Беларусі з'яўляецца палац у Крупках. Пабудаваны ў пачатку 20 ст. ў неабарочным кірунку ў стылі “мадэрн“. Калісьці быў акружаны пейзажным паркам, ад якога захаваліся фрагменты. У стылявых адносінах будынак палаца набыў асіметрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Да тарцовага левага фасада двухпавярховага прамавугольнага будынка прымацавана 2-ярусная вежа, якая ўзвышаецца над яго вальмавым дахам. Яе верхні васьмігранны ярус накрыты самкнутым гранёным паўсферычным купалам, які завершаны нізкім ліхтаром такой жа формы; грані яруса аформлены круглымі люкарнамі, размежаванымі лапаткамі. Супрацьлеглы тарцовы фасад атрымаў асіметрычную крапоўку – бакавы ўваходны рызаліт, фланкіраваны невысокімі чацверыковымі рамантычнымі вежачкамі з машыкулямі, які вызначае рамантычны матыў сярэдневяковай замкавай архітэктуры; цэнтральны рэзаліт завершаны фігурным франтонам з бакавымі барочнымі валютамі і авальнай люкарнай па цэнтры. Стылізаваныя валюты выкарыстаны і ў афармленні вокнаў рызаліту. Архітэктурна-пластычны эфект фасадаў ствараецца вылучэннем вуглавой рустоўкі, “замковых» камянёў і геаметрызаваных ліштваў прамавугольных вокнаў і ламбрэкенаў у іх прасценках. У афармленні фасадаў выкарыстана характэрнае для мадэрна супастаўленне гладкай муроўкі сцен з фактурнай апрацоўкай панэляў, ніш, філенгаў, ліштваў вокнаў, франтонаў. Дынамічную арытмію фасадам надае выкарыстанне аконных праёмаў разнастайнай канфігурацыі і спалучэння – адзінарных, падвоеных, патроеных, прамавугольных, круглых, квадратных, авальных, лучковых. Цэнтральны ўваход з боку галоўнага фасада вылучаны неглыбокім рызалітам, які завершаны атыкам. Уваходная частка бакавога правага фасада будынка фланкіравана 2 невялічкімі вежамі.

Свята — Успенская царква ў Халопенічах

zerkovАдразу пасля паўстання ў 1863г. на ўрадавыя сродкі пабудавана прыходская Свята — Успенская царква ў Халопенічах (храм знаходзіцца ў руінах). Яго архітэктура вырашана ў афіцыйна зацверджаным святым Сінодам рэтраспектыўна — рускім стылі. Гэта нацыянальна — рамантычны мастацка - стылевы кірунак быў арыентаваны на аднаўленне традыцый і форм старажытнарускага царкоўнага дойлідства, спрадвеку рускай праваслаўнай мінуўшчыны. У гістарычнай старажытнарускай архітэктурнай рэтраспекцыі дойліды, заказчыкі і веруючыя бачылі асновы нацыянальнага ў культуры, яе глыбінныя вытокі, увасабленне вобраза Расіі, уяўленні аб яе нацыянальным лесе, характары. Мураваны будынак царквы ў плане набыў форму працяглага крыжа з купалам на светлавым барабане ў сяродкрыжжы і званіцай у франтоннай частцы (7 званоў). Фасады расчлянены 2 ярусамі вокнаў, трыма дзвярыма. Зала храма была перакрыта плоскай атынкаванай столлю, якая разам з барабанам падтрымлівалася чатырма мураванымі слупамі. Апсіду вылучыў светла-блакітны з залачэннем 3-ярусны іканастас на 10 абразоў.Манументальныя мураваныя храмы будаваліся ў асноўным у гарадах. Аднак у багатай лясамі Беларусі ў царкоўнай архітэктуры пераважала драўлянае дойлідства. Дрэва (у асноўным хваёвы кругляк) было найбольш даступным і простым у апрацоўцы будаўнічым матэрыялам. Таму большасць храмаў на Беларусі былі драўлянымі. Святы Сінод і Міністэрства ўнутраных спраў разумелі прыхільнасць беларускага насельніцтва да драўлянага архітэктурнага асяроддзя. Спецыяльным цыркулярам яны прапанавалі для задавальнення патрэб праваслаўных прыхаджан будаваць невялікія, але прыстойныя цэрквы, дзе можна было б адпраўляць богаслужэнне, і адпаведна быту і ўяўленням прыхаджан у пабудовах належыць пазбаўляцца залішніх упрыгожанняў, спрасціць канструкцыі, каб мясцовыя майстры і сяляне маглі ў далейшым самі зрабіць рамонт. Менавіта ў гэтай галіне царкоўнага дойлідства народныя майстры ўвасобілі архітэктурна-мастацкія традыцыі і эстэтыку народа, адлюстравалі яго дэмакратычную будаўнічую культуру, вызначылі шляхі яе развіцця. У драўляным храмавым будаўніцтве народныя цесляры і разьбяры-дэкаратары абмежаванымі мастацкімі сродкамі стваралі ўражлівыя архітэктурныя манументы, рэалізоўвалі мастацка-эстэтычнае пачуццё і патэнцыял, які не заўсёды маглі ўвасобіць у сціплым народным жыцці.

Свята-Раства-Багародзіцкага царква ў в. Худаўцы

hudovziРазмешчана на невялікім пагорку паўднева-заходняй ускраіны вёскі. Пабудавана ў 1894г. з дрэва. Дзейнічае, прастольнае свята 21 кастрычніка. Трохзрубны аднаапсідны храм з развітай, выцягнутай па падоўжанай восі шматпланавай аб'емна — прасторавай кампазіцыяй, якую фарміруюць прытвор са званіцай, кубападобная малітоўная зала, 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. У маляўнічым сілуэце забудавання пануюць 2 вертыкальныя дамінанты — шатра шмат’яруснай чацверыковай званіцы і магутнага 2-яруснага 8-граннага светлавога барабана над цэнтральным аб'емам. Архітэктурны эфект храму надае маляўнічае шматкупалле; цыбулепадобныя галоўкі завяршаюць абодва шатры, вуглы асноўнага аб'ему і вільчык даху апсіды. Прыкметна выкарыстанне архітэктурнай формы са старажытнарускага мураванага царкоўнага дойлідства — купал на каскадзе кілепадобных какошнікаў (вуглавыя купалы асноўнага аб'ему). Плоскасці фасадаў гарызантальна ашаляваны, вертыкальнай шалеўкай тэктанічна «адбіта» цокальная частка будынка. На фоне шалёўкі вылучаюцца простыя ліштвы прамавугольных вокнаў. Уваход у храм падкрэслены 2-схільнай навіссю ганка на ажурных арнаментальных кранштэйнах чыгуннага ліцця. Апафеозам развіцця ўнутранай прасторы з'яўляецца складаная форма адкрытага ў інтэр'ер купала на ветразях. Прастора апсіды адмежавана ад малітоўнай залы багата ўпрыгожаным іканастасам з пазалочанай разьбой.

Прочитано 27744 раз