У Крупскім гісторыка – краязнаўчым музеі адчыніла свае дзверы выстава іллюстрацый да дзіцячых кніжак і часопісаў “Дзяцінства маё, пачакай!” Аксаны Барысаўны Аракчэевай. Мастачка атрымала прэмію Васіля Віткі за афармленне твораў часопіса “Вясёлка”, якія можна пабачыць на выставе, як і ілюстрацыі да часопіса “Рюкзачок”. Асноўную частку экспазіцыі ствараюць ілюстрацыі да новых кніжак, якія пабачылі свет ў гэтым годзе. Гэта казка “Мяне завуць Лахнеска” пісьменніцы Алены Масла. А кніжку “Дзяўчынка з вішнёвага завулка”, малюнкі да якой можна пабачыць на выставе, прэзентавала сама аўтарка Тамара Бунта. Творчая сустрэча юных чытачоў і мастакоў з Тамарай Бунта і Аксанай Аракчэевай адбылася ў мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева.
Выстава “Дзяцінства маё, пачакай!” Аксаны Аракчэевай дэманструецца да 15 студзеня 2017 года.