Среда, 21 сентября 2022 18:57

Тыдзень роднай мовы

Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын
Гавары са мной па-беларуску.
Яўгенія Янішчыц

Пад такім дэвізам ў Мядзельскай сярэдняй школе №2 распачаўся Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”,  які праходзіць з 19 па 23 верасня 2022 года. 

Першае мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел навучэнцы ўсёй дзяржавы, – рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, з удзелам Міністра адукацыі. 

Ва ўстанове адукацыі сёння навучэнцы ўдзельнічалі ў акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, музыкальнай хвілінцы “Мова родная – мова модная”, падчас якой выконвалі беларускамоўныя песні, інтэрактыўнай гульні “Маё любімае слова на беларускай мове”.

Источник: minsk-region.gov.by

Прочитано 241 раз