Адрес: 222001, г.Крупки, ул.Советская,8

Телефон/Факс приемной: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для деловой переписки)

Телефон «горячей линии» райисполкома: +375 (1796) 20620

Единый телефонный номер справочной службы «одно окно» - 142

Режим работы

Вторник, 09 августа 2022 16:38

Дзецям пра родную прыроду

У Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве “Народная асвета” накладам 1000 экзэмпляраў у серыі “Школьная энцыклапедыя” пабачыла свет новае навукова-палулярнае выданне “Энцыклапедыя юнага натураліста”. Яе аўтар - дзіцячы пісьменнік, педагог з Вілейшчыны Віктар Кажура.

Усё, што ў ёй напісана, а гэта вершы-загадкі, празаічныя ўражанні пісьменніка ад краявідаў, нішто іншае, як імкненне пазнаёміць юных чытачоў з карысным і каштоўным прыродным багаццем нашай краіны, жаданне падзяліцца кулінарнымі рэцэптамі ад гэтага багацця, і прапанова расказаць пра свае нечаканыя сустрэчы, знаходкі і адкрыцці на лясных сцяжынках, на аксамітных лугах, у блакітных рэках і азёрах.

Источник: minsk-region.gov.by

Прочитано 231 раз