Адрес: 222001, г.Крупки, ул.Советская,8

Телефон/Факс приемной: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для деловой переписки)

Телефон «горячей линии» райисполкома: +375 (1796) 20620

Единый телефонный номер справочной службы «одно окно» - 142

Режим работы

Понедельник, 26 декабря 2022 19:27

Каб любіць Беларусь нашу мілую…

На Уздзеншчыне падведзены вынікі раённага творчага конкурсу “Я беларус, і тым ганаруся”. Ён быў арганізаваны цэнтральнай раённай бібліятэкай імя П. Труса, літаб’яднаннем “Нёманец” і раённай арганізацыяй ветэранаў і прымяркоўваўся да Года гістарычнай памяці і 85-годдзя Мінскай вобласці.

На сустрэчу ў бібліятэку былі запрошаны аўтары дасланых вершаваных і празаічных работ, а агучыла вынікі творчага спаборніцтва літаратараў старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Таццяна Лычкоўская. Дыплом пераможцы конкурсу ўручаны карэспандэнту раённай газеты “Чырвоная зорка” Віктару Сабалеўскаму. Падзякі за актыўны ўдзел у мерапрыемстве атрымалі таксама члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Галіна Нічыпаровіч, Дзмітрый Вінаградаў, Валянціна Шытыка, члены літаб’яднання “Нёманец” Вольга Бокуць, Тамара Каляда, Алена Дрэка, Міхаіл Чыгір.

Дырэктар бібліятэкі расказала аб мерапрыемствах, праведзеных за апошні час у сценах установы. Пра клопаты людзей сталага ўзросту паведаміла Таццяна Лычкоўская. А потым літаратары расказвалі пра тое, што натхніла іх на напісанне твораў, прысвечаных роднаму краю. Усё пазнаецца ў параўнанні. Прыгадваючы ўбачанае ў свой час у Польшчы і Прыбалтыцы, Туркменіі і Закарпацці, Германіі і Удмурціі, іншых краях, пісьменнікі і паэты прызнаваліся ў любові да Беларусі, маляўнічых мясцін Уздзеншчыны, Міншчыны. Так і атрымаўся агульны творчы партрэт роднай старонкі.

Источник: minsk-region.gov.by

Прочитано 179 раз