Адрес: 222001, г.Крупки, ул.Советская,8
Телефон/Факс приемной: +375 (1796) 27663
Е-mail: info@krupki.gov.by (для деловой переписки)
Телефон «горячей линии» райисполкома: +375 (1796) 20620
Единый телефонный номер справочной службы «одно окно» - 142
Мастацкай галерэі горада Крупкі прысвоена званне заслужанага дзеяча мастацтваў, кавалера ордэна Францыска Скарыны, мастака Барыса Уладзіміравіча Аракчэева
2 красавіка, у Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі, у Крупках адбылася адметная падзея. У гэты дзень была адкрыта выстава “140” Барыса і Аксаны Аракчэевых і мастацкай галерэі прысвоена імя заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, мастака Барыса Уладзіміравіча Аракчэева.
У святочным мерапрыемстве бралі ўдзел шаноўныя госці: старшыня Крупскага райвыканкама Ігар Часнок, дэпутат, гістарычна першы пасол Чэшскай Рэспублікі спадар Йіржы Карас, загадчык кафедры жывапісу Беларускай акадэміі мастацтваў Уладзімір Масленнікаў, мастак, член Беларускага Саюза мастакоў, педагог Беларускай акадэміі мастацтваў Павел Масленнікаў, дырэктар кніжнага салона Ала Змяёва, калекцыянер карцін Юрый Кіркораў, арганізатар і аўтар работ выставы “140”, мастак, член Беларускага Саюза мастакоў, супрацоўнік “Грамадства чэшска-беларускага сяброўства”, куратар GalerіaKARAS Аксана Аракчэева.
Прысутныя на выставе пачулі цікавы аповяд аб творчай дынастыі Аракчэевых, аб жыццёвым і творчым шляху Барыса Аракчэева, аб яркім следу, які ён пакінуў у гісторыі мастацтва і адукацыі Беларусі і на культурнай прасторы Крупшчыны ў прыватнасці. Шмат было расказана і аб яго дачцэ, таксама знакамітым мастаку Аксане Аракчэевай.
У сваіх выступленнях літаральна ўсе госці адзначалі адметнасць падзеі, якая праходзіла ў Дзень яднання Расіі і Беларусі, былі шчыра рады, што мастацкай галерэі прысвоена імя Барыса Аракчэева, дзякавалі яго дачку Аксану за настойлівасць у дасягненні пастаўленай мэты, жадалі ёй новых творчых поспехаў і здзяйсненняў.
Усе засталіся ў захапленні ад экскурсіі, якую правяла Аксана Барысаўна па выставе “140”. Чаму менавіта такая лічба? Аксане Аракчэевай споўнілася 52 гады, а яе бацьку Барысу Аракчэеву (ён пайшоў з жыцця два гады назад) было б 88. І гэтай вясной ім абодвум 140.