У гэтыя дні ў Крупках, у мастацкай галерэі імя Барыса Уладзіміравіча Аракчэева, працуе выстава ілюстрацый мастака Аксаны Аракчэевай да новых кніг для дзяцей “Чароўны кошык”.
Аўтары кніг: Марына Шупо «Птушыная азбука» (2018), Уладзімір Ліпскі “Закаханы трэцякласнік”(2017), Дзмітрый Юртаеў «Ни секунды тишины» (2018), а таксама зборнік апавяданняў пісьменніка Тамары Бунта “Чароўны кошык”(2018). Кніжкі разлічана для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.
Сардэчна запрашаем наведаць выставу “Чароўны кошык”, якая будзе радаваць крупчан да 30 лістапада.