Адрес: 222001, г.Крупки, ул.Советская,8

Телефон/Факс приемной: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для деловой переписки)

Телефон «горячей линии» райисполкома: +375 (1796) 20620

Единый телефонный номер справочной службы «одно окно» - 142

Режим работы

Четверг, 08 сентября 2016 14:11

У Крупскім раёне на ўчастках для галасавання створаны ўсе ўмовы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі

Карэспандэнты газеты “Крупскі веснік” пабывалі на ўчастку для галасавання № 34 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, які размяшчаецца ў адміністрацыйным будынку Крупскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Якраз у гэты дзень зрабіць свой выбар прыйшла жыхарка Стараселля, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” Ала Мазнёва.

– Хачу прагаласаваць датэрмінова. Вось мой пашпарт, – працягваючы дакумент, сказала Ала Ягораўна. – У выбарах удзельнічаю пастаянна. У мяне ёсць права голаса, і я яго з усёй адказнасцю рэалізую. Свой выбар раблю свядома. Прачытала біяграфіі кандыдатаў, дзе працуюць, іх кар’ерны рост, і за каго аддаць голас, вырашыла загадзя. Ад дэпутацкага корпуса новага склікання чакаю плённай дзейнасці, якая б прыносіла карысць усім.

Да месца адзначыць, што на ўчастку для галасавання створаны ўмовы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Але Мазнёвай былі прапанаваны лупа і трафарэт для невідушчых, у які ўкладваецца бюлетэнь, растлумачаны правілы карыстання трафарэтам. І, зайшоўшы ў кабіну, Ала Ягораўна змагла лёгка зрабіць адзнаку, а затым бюлетэнь апусціла ў скрынку для датэрміновага галасавання.

– Аб удзеле членаў раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускага таварыства інвалідаў па зроку” у выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу мы неаднаразова гаварылі на сваіх пасяджэннях, – зазначыла Ала Мазнёва. – Інваліды па зроку 2-й і 3-й груп могуць і самі прачытаюць прозвішчы ў бюлетэні, а вось тым, хто бачыць горш, і будуць прапанаваны лупы і трафарэты. Так што, мы таксама актыўныя ў гэтай важнай палітычнай кампаніі.

Увогуле, участак для галасавання падрыхтаваны ў строгай адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства. На вуліцы ля будынка ўстаноўлены стэнды, дзе змешчаны фатакарткі і кароткія біяграфіі ўсіх чатырох кадыдатаў у дэпутаты, якія балаціруюцца па акрузе, іншыя інфармацыйныя матэрыялы. Тут жа -- аб’ява аб рэжыме работы ўчастковай камісіі і інфармацыя аб нумарах тэлефонаў, якія могуць спатрэбіцца выбаршчыкам.

Знайсці ўчастковыю камісію лёгка – дапамогуць спецыяльныя ўказальнікі. Непасрэдна на ўчастку таксама ёсць усе неабходныя інфармацыйныя матэрыялы. Таксама любы жадаючы можа азнаёміцца з Канстытуцыяй, Выбарчым кодэксам, зборнікам нарматыўных дакументаў, уключаючы пастановы Цэнтральнай выбарчай камісіі аб правядзенні выбараў.

– Усяго на нашым участку ў спісы ўключана каля 600 чалавек, якія маюць права прымаць удзел у галасаванні. Гэта жыхары вёсак Каменка, Радзіца, Лашанцы, Лужа, Актавія, аграгарадка Стараселле, – расказвала старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Галіна Лябёдка. – Усім ім разнесены запрашэнні, і мы чакаем іх на ўчастку. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена маладым выбаршчыкам, якія ўпершыню прымуць удзел у гэтай выбарчай кампаніі, а іх на нашым участку чацвёра: Аляксандр Сапрановіч, Вераніка Мартыненка, Яна Сіткевіч і Святлана Лябёдка. Ім будуць уручаны сувеніры – паштоўка “Маладосць выбірае”, блакнот і ручка. На ўчастку зарэгістраваны назіральнікі ад раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, “БРСМ” і ад Крупскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі.  

Таццяна ТАЛКАЧОВА.

НА ЗДЫМКАХ: галасуе Ала МАЗНЁВА.

Фота Юрыя ДУДКО.

Прочитано 4154 раз