Адрес: 222001, г.Крупки, ул.Советская,8

Телефон/Факс приемной: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для деловой переписки)

Телефон «горячей линии» райисполкома: +375 (1796) 20620

Единый телефонный номер справочной службы «одно окно» - 142

Режим работы

Среда, 27 января 2016 09:14

Увага: конкурс!

“Малая Радзіма:мінулае і сучаснае”

 

Шануйце ў памяці хацінку, дзе вашых дзен жыцця выток…

А.Гладкіх

Ласкавы, прыгожы, шчымліва – непаўторны бацькоўскі край займае асаблівае, звыклае месца ў сэрцы кожнага, хто некалі нарадзіўся на цудоўнай планеце Зямля.

Як шмат значыць слова Крупшчына для нас,яе дзяцей! Высакароднай гордасцю і светлай радасцю, пачуццем любові да роднай зямлі, гонарам за свой мужны, працавіты, міралюбівы народ напаўняецца душа, калі любуешся крупскімі краявідамі, слухаеш ціхую споведзь свайго земляка, бачыш вынікі дзейнасці чалавека – працаўніка.

 І сення, жывучы на такой чароўнай, багатай зямлі, як Крупшчына важна не толькі заставацца чуйнымі да хараства сваёй радзімы, памнажаць яе багацце, але і перадаць сваім нашчадкам багатую і разнастайную, цікавую і загадкавую спадчыну роднага краю.

З мэтай выхавання патрыятызму, глыбокага вывучэння гісторыі Крупшчыны, прыцягнення ўвагі кожнага да праблемы роднай зямлі, з мэтай выхавання пачуцця глыбокага адчування радзімы як месца адзінага і непаўторнага Крупская мастацкая галерэя імя Барыса Аракчэева ў Год культуры аб’яўляе конкурс малюнкаў на  тэму “Малая радзіма: мінулае і сучаснае”.

У конкурсе можа ўзяць удзел кожны жадаючы, не абмяжоўваючы сябе ў выбары фармату, тэнікі і матэрыялу для сваёй работы. Малюнкі на конкурс прымаюцца да канца лютага 2016 года ў Крупскай мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева (тэлефон для даведак 5-68-58) і ў Крупскім гісторыка – краязнаўчым музеі (тэлефон 5-73-13).

Цяжка ўявіць сабе чалавека без гісторыі, без кроўных сувязей з роднай зямлёй, без адчування сваіх вытокаў, без памяці, без роду і племені. І таму верым: прапанову правесці конкурс малюнкаў “Малая радзіма: мінулае і сучаснае” падтрымаюць крупчане і жыхары раёна і актыўна ўключацца ў творчы працэс з мэтай захавання гістарычнай праўды і перадачы спадчыны сваім нашчадкам.

Выстаўка малюнкаў “Малая радзіма: мінулае і сучаснае” будзе арганізавана ў сакавіку 2016 года ў Крупскай галерэі імя Барыса Аракчэева.

 

Прочитано 1652 раз