У рамках шостага школьнага дня пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Наталлі Буйвідовіч арганізавана пазнавальная гульня "Школа дарожных навук". Класны кіраўнік Вольга Зайцава для старшакласнікаў правяла вусны часопіс "Сям'я і дзяцінства без жорсткасці і гвалту". Выхаванцы групы падоўжанага дня разам з выхавальнікам Аленай Чэркас падчас вуснага часопісу ўспомнілі піянераў-герояў. Каманда вучняў школы прымала ўдзел у XVIII Алімпіядзе па Правілах дарожнага руху.