Четверг, 15 сентября 2016 07:54

Чым далей акцыя, тым больш увагі дзецям

Дзяржаўная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці» на поўную моц набірае абароты. Ні водны вучань, ні водная вучаніца не застаюцца без пільнай увагі супрацоўнікаў Крупскага райадзелу па надзвычайных здарэннях. Не толькі праводзяцца «Урокі бяспекі», але і экскурсіі у пажарную частку.

Так, напрыклад, 14 верасня да ратавальнікаў наведаліся трэцякласнікі. Спачатку дзецям нагадалі пра асновы бяспекі жыццядзейнасці, затым прывялі прыклады  розных надзвычайных здарэнняў, якія могуць адбыцца у жыцці. Разам з спецыялістам ГПіА хлопчыкі і дзўчынкі шукалі выхад з гэтых здарэнняў. Потым маленькім гледачам прадэмастравалі спецыяльные усталяванне машыны.

Але ж, усё роўна, самы яркі момант экскурсіі – гэта феерверк з лафетнага ствала. Водныя каскады не пакінулі абыякавым не толькі дзяцей, але і іх настаўнікаў.

Нажаль, экскурсія падышла да канца, прыйшла пара развітвацца… Дзеці абяцалі наведацца яшчэ не адзін раз да выратавальнікаў.

З нецярпеннем будзем чакаць Вас, нашы маленькія гледачы.

Казлоўская В.В., спецыяліст ГпіА

Прочитано 1149 раз