Среда, 17 августа 2016 16:10

Тэатралізаваная пастанова

Сёння, 17 жніўня, супрацоўнік РАНЗ наведалася ў садок №1 г. Крупкі, дзе адбылася тэтралізаваная пастанова “Калабок – палёны бок”. Хлопчыкам і дзяўчынкам у даступнай форме расказалі, што можа здарыцца, калі неахайна адносіцца да вогнішча, калі не выконваць правілы пажарнай бяспекі. Выхаванцы з задавальненнем сачылі за падзеямі, якія разгортваліся падчас выступу, вельмі трывожыліся, ці ж выратуецца Калабок, ці ж выратуюць Дзеда і Бабу. І якое шчасце было, калі з΄явіліліся ратавальнікі і пазбавілі ўсіх ад пажару.

 

Далей з дзецьмі правяла гутарку на тэму: “Дзіцячыя свавольствы з агнём”  спецыяліст ГпіН Казлоўская Валянціна. У ігравой форме яна пазнаёміла выхаванцаў з правіламі пажарнай бяспекі, з правіламі паводзін пры надзвычайных здарэннях. Закончылася свята незвычайнай гульнёй “Пляскаем-тупаем”, падчас якой маленькія гледачы змаглі праверыць, наколькі яны валодаюць ведамі бяспечных паводзін пры пажары і другіх дрэнных выпадках.

Варта адзначыць, што выхаванцам прыйшлася да спадобы сустрэча з супрацоўнікам РАНЗ. Аб гэтым сведчыць тое, што нават па завяршэнні сустрэчы яны не хацелі яе адпускаць, і амаль кожны маленькі чалавечак падышоў да яе з пытанне і пажаданнем чарговай сустрэчы.

Казлоўская В.В., спецыяліст ГпіА Крупскага РАНЗ

Прочитано 1542 раз