Адрес: 222001, г.Крупки, ул.Советская,8

Телефон/Факс приемной: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для деловой переписки)

Телефон «горячей линии» райисполкома: +375 (1796) 20620

Единый телефонный номер справочной службы «одно окно» - 142

Режим работы

Четверг, 11 августа 2016 09:15

Бяспечны адпачынак

Рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню» проходзіць з 1 чэрвеня і да канца летніх канікул. Удзельнікі акцыі – выхаванцы школьных і аздараўленчых лагягоў. 

Апошняя, чацвёртая, змена ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Янаўшчына» Крупскага раёна пачалася з візіту супрацоўнікаў РАНС. 10 жніўня ў рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню» дзецям, якія адпачываюць у лагеры, былі прадэманстраваны відэафільмы, а таксама  прадстаўлена спецыялізаванае абсталяванне аўтамабіля - цыстэрны для пажаратушэння. Пажарныя расказалі хлапчукам і дзяўчынкам пра сваю працу, парадавалі выхаванцаў дэманстрацыяй аварыйна - выратавальных сродкаў. Іх увазе былі прадстаўлены гідраўлічныя нажніцы для абясточвання электраэнергіі, пажарная калонка і іншыя не менш важныя інструменты, якія выкарыстоўваецца ў надзвычайных сітуацыях. Больш за ўсё дзяцей зацікавіла баявое адзенне выратавальнікаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем прымерылі баявы касцюм пажарнага. 

Самая доўгачакаемая частка свята – вадзяная феерыя. Водныя каскады з пажарных ствалоў падарылі незабываемыя ўражанні і масу станоўчых эмоцый адпачываючам.

Было бачна, што раставацца дзеці не хацелі. Усе былі вельмі рады сустрэчы.

Казлоўская В.В., спецыяліст ГПіА

Прочитано 1025 раз