Адрес: 222001, г.Крупки, ул.Советская,8
Телефон/Факс приемной: +375 (1796) 27663
Е-mail: info@krupki.gov.by (для деловой переписки)
Телефон «горячей линии» райисполкома: +375 (1796) 20620
Единый телефонный номер справочной службы «одно окно» - 142
У рамках Міжнароднага дня Зямлі, які адзначаецца 20 сакавіка, у мастацкай галерэі горада адбылася творчая сустрэча мастакоў Крупшчыны “Зямля – наш агульны дом” з таленавітай моладдзю.
Навуковы супрацоўнік Крупскай мастацкай галерэі Таццяна Бондар расказала прысутным аб тым, што акцыя ў абарону Зямлі ўпершыню прайшла ў 1970 годзе ў ЗША, а ўжо ў наступным годзе, дзякуючы поспеху першага Дня, быў праведзены Тыдзень Зямлі. Тут жа была прадэманстравана афіцыйная сімволіка Зямлі – яе Сцяг. Адметна, што ў Дзень Зямлі ў розных краінах па традыцыі гучыць Звон Міру, які заклікае людзей адчуць усеагульнасць і прыкласці намаганні на абарону міру на планеце і на захаванне прыгажосці нашага агульнага дома.
Вельмі эмацыянальна быў успрыняты верш Таццяны Каваленкі аб праблемах экалогіі, які прагучаў з вуснаў самой аўтаркі. У адкрытым дыялогу нашых землякоў-мастакоў Аляксандра Міхеева і Сяргея Варламава са школьнікамі, якія любяць маляваць, размова ішла аб тым, што на сваіх палотнах яны імкнуцца паказаць, якая прыгожая наша зямля, і гэта проста цудоўна, што менавіта на гэты час прыпадае дзень вясенняга раўнадзенства, калі мяняецца рытм планеты і яна пераходзіць на новы віток свайго развіцця, калі адбываецца абуджэнне прыроды і яе абнаўленне.