Адрес: 222001, г.Крупки, ул.Советская,8

Телефон/Факс приемной: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для деловой переписки)

Телефон «горячей линии» райисполкома: +375 (1796) 20620

Единый телефонный номер справочной службы «одно окно» - 142

Режим работы

Вторник, 24 марта 2015 16:17

25 сакавіка ў Крупскай мастацкай галерэі адбудзецца сустрэча мастакоў Крупшчыны з таленавітай моладдзю ў рамках Міжнароднага Дня Зямлі “Зямля – наш агульны дом”

День Зямлі – гэта назва, якая выкарыстоўваецца ў адносінах да розных мерапрыемстваў, што праводзяцца вясной з мэтай заахвоціць людзей быць больш уважлівымі да кволага і крохкага навакольнага асяроддзя на планеце Зямля.  Упершыню акцыя ў абарону Зямлі паспяхова прайшла ў 1970 годзе ў ЗША. У наступным годзе  дзякуючы поспеху першага Дня быў праведзены Тыдзень Зямлі.  Есць два перыяды правядзення Дня Зямлі: напярэдадні веснавога раўнадзенства (20, 21 сакавіка) і 22 красавіка (Міжнародны Дзень Маці-Зямлі, аб’яўлены Генеральнай Асамблеяй ААН у 2009 годзе).

Аб важнасці мерапрыемстваў сведчыць той факт, што ў Дня Зямлі есць свая сімволіка.

Сцяг Зямлі

Сцяг Зямлі не з’яўляецца афіцыйным сімвалам. Ен уяўляе сабой фотаздымак планеты з космасу на цемна-сінім фоне.  Традыцыйна Сцяг звязаны з днём Зямлі і  многімі іншымі  прыродаахоўнымі, міратворчымі і грамадзянскімі міжнароднымі мерапрыемствамі.

Сімвалам дня з’яўляецца зялёная грэчаская літара  Θ (Тэта) на белым фоне.  

  У Дзень Зямлі ў розных краінах па традыцыі гучыць Звон Міру, які заклікае людзей Зямлі аддчуць усеагульнасць і прыкласці намаганні на абарону міру на планеце і на захаванне прыгажосці нашага агульнага дома. Звон  Міру — сімвал спакою, мірнага жыцця і дружбы, вечнага братэрства і салідарнасці народаў. І ў той жа час – гэта заклік да дзеяння ў імя захавання міру і жыцця на Зямлі, захавання  Чалавека і Культуры.

Як вядома, людзі самі губяць сваю планету: высякаюць лясы, забруджваюць паветра, зямлю і ваду, асушаюць вадаемы. Усе гэта не праходзіць бясследна. Экалагічная сітуацыя, якая склалася сення на зямлі, з’яўляецца вельмі няпростай і працягвае пагаршацца з кожным годам. Адносіны чалавека да прыроды павінны мяняцца зараз, інакш будзе позна. Аб усім гэтым мы павінны задумацца хаця б у сувязі з Днем Зямлі.

        Трывогу б’юць усе, хто нераўнадушны да праблем экалогіі.

Верш Таццяны Каваленкі

Ці ява, ці здалося мне:

Планета хмурыць паралелі,

За скаргай скаргу шле ў Сусвет,

Мерыдыяны паглыбелі:

“Мільен гадоў стварала я

Людзей, жывел і свет раслінны,

А чалавек (мае ж дзіця!)

На ўсе адну знайшоў пагібель!

Ен тайну таінстваў спасціг,

Цяпер усе створанае можа

Узняцца дымам у нейкі міг!

Хто зберажэ? Хто дапаможа?”

Зямля… Матуля нам усім!

-4-

Каб толькі людзям не спазніцца

Да паўналецця дарасці

І над табой не наглуміцца,

Цяпер пачуць, хутчэй спазнаць

Ўвесь сэнс тваей сапраўднай скаргі.

Пасля б сябе не дакараць,

Бо час ужо не для развагі!

***

Ляці ж шчасліва па сваей арбіце

І між планет найпрыгажэйшай будзь,

Мая зямля, і вер: ў тваім блакіце

Палаць пажарам людзі не дадуць!

Прочитано 5384 раз