З мэтай папярэджання аўтааматарамі ліхацтва на дарогах, аддзяленне Дзяржаўтаінспекцыі Крупскага РАУС з 4 па 11 чэрвеня праводзіць аперацыю «Хуткасць». Гэты перыяд інспектары ДПС правядуць ва ўзмоцненым варыянце нясення службы на найбольш аварыйных участках аўтадарог. Асаблівая ўвага будзе скіравана і на правілах праезду пешаходных пераходаў. Нагадаем, што за перавышэнне ўстаноўленага хуткаснага рэжыму прадугледжаны штраф да 10 базавых велічынь. За паўторнае падобнае парушэнне напрацягу года, віноўнік можа пазбавіцца правоў на адзін год ці атрымаць штраф да 15 базавых велічынь.