Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8
Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663
Е-mail: info@krupki.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620
Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142
Пачатак лютага быў адзначаны адным з самых значных стартаў для маладых лёгкаатлетаў - лёгкаатлетычны манеж г. Гомеля сабраў 27 лепшых каманд дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ (далей - ДЮСШ) Рэспублікі Беларусь для выяўлення наймацнейшых у камандным першынстве і вызначэння наймацнейшых бегуноў асабістага першынства ва ўзроставай групе 2007-2008 гадоў нараджэння. Дадзеная ўзроставая катэгорыя з'яўляецца адной з самых шматлікіх – паспаборнічаць за права мацнейшага сабралася больш за дзвесце спартсменаў.
Тарыфы на прыродны газ у Рэспубліцы Беларусь, як і на іншыя жыллёва-камунальныя паслугі ўстанаўлівае Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Дадзеныя тарыфы перыядычна індэксуюцца. Так з 1 студзеня 2022 г. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 766 ад 28 снежня 2021 г. (далей — пастанова № 766) устаноўлены новыя тарыфы на прыродны газ.
Новы дакумент рэгламентуе парадак разлікаў за выкарыстаны газ, выкананыя работы і аказаныя паслугі, а таксама тэхнічнае расследаванне прычын аварый і няшчасных выпадкаў. Акрамя таго, удакладняюцца патрабаванні па забеспячэнні бяспекі пры карыстанні газам у побыце.
У мэтах прапаганды захавання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху, 28 студзеня 2022 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Разам - за бяспеку на дарогах!», накіраваны на прапаганду выканання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху.
Паважаныя грамадзяне «залатога ўзросту», запрашаем вас на заняткі гурткоў, якія працуюць на базе аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Крупскі ТЦСАН» (вул.Савецкая, д. 6 будынак пошты, 2-гі паверх, 9 кабінет, уваход з двара).
20-21 студзеня ў г. Мінску адбылося першынство Мінскай вобласці па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2007-2008 года нараджэння. У спаборніцтвах прымала ўдзел 15 каманд-удзельніц з усёй Мінскай вобласці. Традыцыйна, асноўная барацьба разгортвалася на бегавых дарожках лёгкаатлетычнага манежа і ў гэтыя дні крупскія атлеты зноў паказалі сябе з самага лепшага боку.
У аг.Замкі адбыўся адкрыты калядны турнір Крупскай ДЮСШ па міні-футболе сярод юнакоў. Удзел у турніры прынялі каманды г. Крупкі, г. Лiёзна, г. Чашнікі, г. Барысаў.