На занятках гуртка «Ачумелыя ручкі», можна асвоіць тэхніку пляцення з газет, дэкупаж на розных паверхнях, світ-дызайн, выраб сувеніраў з падручных матэрыялаў і шмат іншага.
Выконваючы розныя комплексы агульнааздараўленчых практыкаванняў на базе фізкультурна-аздараўленчага клуба «Грацыя», здзяйсняючы пешыя прагулкi на занятках гурткоў «Рух - гэта жыццё», «Крокі да даўгалецця» вы можаце ўвесь час падтрымліваць сваю фізічную форму.
Патрэніраваць памяць, мысленне, увагу, уяўленне, развіць інтэлектуальныя здольнасці можна, наведаўшы заняткі гуртка «Разважнасць»
Удасканаліць навыкі вязання, навучыцца вязаць вы зможаце на занятках гуртка «Залаты клубок».
Таксама вы смела можаце папоўніць валанцёрскі атрад «Маяк», які аказвае розную дапамогу сацыяльна-ўразлівым катэгорыям грамадзян, удзельнічае ў сацыяльна-значных мерапрыемствах горада і раёна