Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Аўторак, 01 Люты 2022 11:23

Новыя правілы карыстання газам у побыце ўступаюць у сілу з 16 лютага: што трэба ведаць спажыўцам

Новы дакумент рэгламентуе парадак разлікаў за выкарыстаны газ, выкананыя работы і аказаныя паслугі, а таксама тэхнічнае расследаванне прычын аварый і няшчасных выпадкаў. Акрамя таго, удакладняюцца патрабаванні па забеспячэнні бяспекі пры карыстанні газам у побыце.

Новаўвядзенні датычацца спажыўцоў газу, карыстальнікаў і арганізацый, якія эксплуатуюць жыллёвы фонд (якія прадстаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі), упаўнаважаных асоб па ўпраўленнi агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання, таварыстваў уласнікаў, арганізацый забудоўшчыкаў, газазабяспечваючых, абслугоўваючых і спецыялізаваных арганізацый.

Згодна з новымі Правіламі карыстання газам у побыце, спажыўцы абавязаны заключыць два дагаворы або падзяліць ранейшы на два:

  • на газазабеспячэнне;
  • на тэхнічнае абслугоўванне бытавых газавых прыбораў.

Крупскі РГС звяртае ўвагу спажыўцоў на тое, што ўтрыманне газавага абсталявання ў спраўным стане і яго абслугоўванне становяцца клопатам уласніка. Дадзенае ўдакладненне адносіцца як да фізічных, так і да юрыдычных асоб. Абслугоўваючыя арганізацыі атрымліваюць права замены газавага абсталявання, якое яны абслугоўваюць.

Поўны тэкст дакумента, які ўступае ў сілу 16 лютага 2022 года, размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Чытаць 1085 разоў