Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Аўторак, 01 Люты 2022 11:23

Пра змены налічэння аплаты за прыродны газ у ацяпляльны перыяд

Тарыфы на прыродны газ у Рэспубліцы Беларусь, як і на іншыя жыллёва-камунальныя паслугі ўстанаўлівае Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Дадзеныя тарыфы перыядычна індэксуюцца. Так з 1 студзеня 2022 г. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 766 ад 28 снежня 2021 г. (далей — пастанова № 766) устаноўлены новыя тарыфы на прыродны газ.

Кошт газу для насельніцтва ў 2021 годзе, акрамя непасрэдна аб'ёму спажывання газу, залежаў ад наяўнасці ў жылым памяшканні прыбора індывідуальнага ўліку спажывання газу, ці прапісаны хто-небудзь у дадзеным жылым памяшканні, а таксама ад перыяду (летні або зімовы) і працэнта затрат, якія кампенсуюцца дзяржавай. У адпаведнасці з пастановай № 766 з 1 студзеня 2022 г. пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і прыбора індывідуальнага ўліку расходу газу тарыф поўнай кампенсацыі эканамічна абгрунтаваных затрат устаноўлены ў памеры 0,5688 рубля за 1м3. Субсідзiруемы дзяржавай тарыф для дадзенай катэгорыі спажыўцоў складае:

  • у ацяпляльны перыяд — 0,1494 рубля за 1м3;
  • у летні перыяд - 0,5417 рубля за 1м3.

Звяртаем увагу, што з мэтай спрашчэння ажыццяўлення плацяжоў насельніцтвам у пераходны перыяд і спрашчэння адміністравання разлікаў з насельніцтвам за прыродны газ з 01 чэрвеня 2022 г. устанаўліваецца адзіны тарыф на паслугі газазабеспячэння без дыферэнцыяцыі цэн на ацяпляльны і летні перыяды ў памеры 0,1977 рубля за 1м3.

Гэты асераднёны тарыф разлічаны на падставе аналізу спажывання газу кантрольнымі групамі спажыўцоў у цэлым па рэспубліцы за некалькі гадавых перыядаў з улікам дыферэнцыяцыі і не прывядзе да росту затрат насельніцтва ў супастаўных умовах у параўнанні з раней дзейнiчаўшым парадкам.

Чытаць 985 разоў