Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8
Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663
Е-mail: info@krupki.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620
Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142
Удзел у добраўпарадкаванні крыніцы і абнаўленні альтанкі прыняў старшыня Крупскага райвыканкама Анатоль Козел.
У Крупскім раёне стартавала акцыя «Моладзь за бяспеку». Як вядома, юныя ратавальнікі заўсёды і ўсюды прапагандуюць асновы бяспечных паводзін і навучаюць дарослых і дзяцей.
Па пытанні вакцынацыі супраць кaранавіруснай інфекцыі праходзіць прафілактычная сустрэча з калектывам крамы "Святлафор". Мэта сустрэчы - разабрацца, што з'яўляецца праўдай, а што міфам пра вакцынацыю.
У мэтах выканання рашэння каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у Мінскай вобласці аддзяленнем ДАІ адбыўся выязны разгляд адміністрацыйнага матэрыялу ў СУП «Шчаўры Агра», прадугледжанага ч. 1 арт. 18. 15 КоАП Рэспублікі Беларусь.
Вельмі ярка і насычана прайшоў XXXIV Нацыянальны фестываль бегу «Языльская дзясятка» (г. Старыя Дарогі), які штогод збірае велізарную колькасць, як аматараў бегавога руху, так і прафесійных спартсменаў, пачынаючых разбягацца напярэдадні восеньскага сезону.
Актывісты Крупскага РК ГА "БРСМ" у рамках акцыі "Дапамога пажылым людзям" дапамагаюць адзінокім пенсіянерам, інвалідам ва ўборцы прысядзібных участкаў.
Мэта акцыі - прафілактыка аварыйнасці і дарожнага траўматызму з удзелам кіроўцаў матацыклаў і мапедаў. Асаблівую ўвагу супрацоўнікі ДАІ будуць надаваць захаванню хуткасных рэжымаў і правілаў манеўравання, а таксама наяўнасці вадзіцельскага пасведчання адпаведнай катэгорыі.
Па-ранейшаму застаецца высокай удзельная вага аўтааварый з удзелам пешаходаў. Асноўнай з прычын дарожна-транспартных здарэнняў з гэтай катэгорыяй з'яўляецца ігнараванне самімі пешаходамі Правілаў дарожнага руху, а таксама адсутнасць у цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў на адзенні пешых удзельнікаў.
На працягу трох дзён дзяржаўтаінспектары будуць сачыць за выкананнем ПДР удзельнікамі дарожнага руху, а таксама выяўляць пешаходаў, якія не выконваюць правілы дарожнага руху датычна выкарыстання святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак.