Сёння хлопцы сабраліся ў класе міні-цэнтра бяспекі, каб абмеркаваць план мерапрыемстваў на бягучы тыдзень - у раёне ідзе акцыя «Моладзь за бяспеку». У размове ў чарговы раз усплываюць ўспаміны пра «палявы» і мы пагрузіліся ў мінулае. Праз нейкі час, як апынулася, усё выглядае па-іншаму: ужо ніхто не кажа, як было холадна ў палатках ноччу, затое ўсё ўспамінаюць, як было весела, цікава, мора новых уражанняў, новых сяброў...
- Гэта быў наш першы вопыт удзелу ў такім маштабным мерапрыемстве, - успамінае капітан каманды Андрэй Пушкін. - Акрамя таго, ніхто з нашых раней не жыў так доўга ў палявых умовах. Таму ўражанняў больш, чым дастаткова ва ўсіх адносінах. На мне, як капітане, была вялікая адказнасць: разбіць лагер, арганізаваць рабят і размеркаваць абавязкі, наладзіць іх на перамогу. Нягледзячы на тое, што мы вучымся ў розных класах, злёт нас зблізіў, пасябравалі. Я і цяпер успамінаю начныя размовы і песні пад гітару ля вогнішча, - дзеліцца Андрэй. - А яшчэ гэты злёт перавярнуў усё маё жыццё: цяпер я настроены звязаць сваю будучыню з прафесіяй ратавальніка! Першыя такія думкі з'явіліся яшчэ падчас трэніровак - так выдатна, а галоўнае вельмі адказна адчуваць сябе ратавальнікам: баёўка, апарат АСВ, баявое разгортванне. Ужо тады я ўсвядоміў, на колькі трэба быць моцным і цягавітым. Але я спартсмен, ды і здароўе не падводзіць, таму спадзяюся, што праз пару гадоў буду курсантам Універсітэта грамадзянскай абарона МНС Рэспублікі Беларусь. Хачу дапамагаць людзям!
- Палявы - гэта нешта! - уступае ў размову Улад Мельнік, актывіст гарадской школы. Без яго не праходзіць ні адно мерапрыемства, няхай гэта будзе злёт альбо КВЗ. Калі хлопца запрасілі ў каманду «лепшых з лепшых», пагадзіўся не разважаючы, тым больш быў нядрэнны вопыт у турызме. Паставіць палатку - лёгка! Распаліць вогнішча - на раз! Прайсці паласу перашкод - і тут ён на вышыні!
- З першых дзён трэніровак, якія праходзілі ў ПАВЧ-1 г.Крупкі, я ўсвядоміў усю складанасць і адказнасць пастаўленых задач, - успамінае Уладзік. - Максімальна стараўся выконваць усё хутка і правільна. Вельмі падабалася баявое разгортванне і пошук пацярпелага ў задымленым памяшканні. Лічу, што зводна-палявыя вучэнні мы прайшлі на «Ура!». Для мяне злёт - гэта новы вопыт, які мне спатрэбіцца ў жыцці. А яшчэ яркія ўражанні і новыя сябры.
У размову ўступае Ксенія Любачкiна.
- Злёт доўжыўся ўсяго некалькі дзён, але за гэты час я атрымала масу пазітыўных эмоцый. Спаборніцтвы праходзілі цікава. Яны паказалі, на колькі мы дружная каманда. Нашы хлопцы былі вельмі ўважлівыя да нас, дзяўчынак, дапамагалі ва ўсім і падтрымлівалі. Акрамя спаборніцтваў былі і забаўляльныя мерапрыемствы. Асабліва дыскатэкі. Яны былі нейкія чароўныя! А начны феерверк!
«Гартаючы старонкі» ужо гісторыі, юныя ратавальнікі з радасцю дзяліліся ўражаннямі гэтай грандыёзнай падзеі. Злёт вучыў іх быць дружнай камандай, аказваць узаемадапамогу, узаемавыручку, разам радавацца перамогам і засмучацца няўдачам. А яшчэ хлопцы пераканаліся ў тым, што БМГАРП - гэта іх арганізацыя!
Наперадзе мэта - вярнуцца на злёт праз год, каб перамагчы! - у адзін голас сказалі Таццяна Войніч і Інэса Кандраценка.
- Наперад! - пажадала ім кіраўнік КЮРП Вольга Шчурко. - Пара пачынаць падрыхтоўку.