Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Чацвер, 14 Кастрычнік 2021 16:58

З 15 па 18 кастрычніка 2021 года на тэрыторыі Мінскай вобласці будзе праводзіцца прафілактычная акцыя «Цвярозы кіроўца!»

Кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення адно з самых сур'ёзных парушэнняў правілаў дарожнага руху. Статыстыка сведчыць, што 5-10% ДТЗ, якія здзяйсняюцца па віне кіроўцаў, звязана менавіта з гэтым правапарушэннем. Цяжар наступстваў такіх дарожна-транспартных здарэнняў значна вышэй у параўнанні з астатнімі аварыямі.

Штодзённая зводка аб затрыманні нецвярозых за рулём паказвае на недысцыплінаванасць і безадказнасць кіроўцаў.

З мэтай актывізацыі работы па спыненні фактаў кіравання транспартам у стане алкагольнага ап'янення, як адной з асноўных прычын ДТЗ з цяжкімі наступствамі ў перыяд з 15 па 18 кастрычніка 2021 года Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць мерапрыемствы накіраваныя на папярэджанне і спыненне фактаў кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі кіроўцамі.

У ходзе мерапрыемства створаны рэйдавыя групы з ліку супрацоўнікаў ДАІ і іншых службаў міліцыі грамадскай бяспекі. Нясенне нарадаў міліцыі набліжана да месцаў размяшчэння аб'ектаў гандлю спіртнымі напоямі і забаўляльных устаноў (кафэ, дыскатэкі, сельскія клубы), масавага адпачынку, асабліва ў вячэрні і начны час сутак.

А кіроўцам нагадваем!

Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап'янення, перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе або адмова ад праходжання праверкі (агляду)

1. Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, пры наяўнасці абсалютнага этылавага спірту ў крыві ці выдыхаемым паветры ў канцэнтрацыі да 0,8 праміле ўключна або наяўнасці пароў абсалютнага этылавага спірту ў канцэнтрацыі да 380 мікраграмаў на адзін літр выдыхаемага паветра ўключна -

цягне накладанне штрафу ў памеры ста базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на тры гады.

2. Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення пры наяўнасці абсалютнага этылавага спірту ў крыві ці выдыхаемым паветры ў канцэнтрацыі звыш 0,8 праміле або наяўнасці пароў абсалютнага этылавага спірту ў канцэнтрацыі звыш 380 мікраграмаў на адзін літр выдыхаемага паветра або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, а таксама адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкi (агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап'янення або стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, -

цягнуць накладанне штрафу ў памеры двухсот базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на пяць гадоў.

3. Перадача кіравання транспартным сродкам асобе, якая знаходзiцца ў стане алкагольнага ап'янення або стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, -

цягне накладанне штрафу ў памеры ад пяцiдзесяцi да ста базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на тры гады.

4. Ужыванне вадзіцелем алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў пасля падачы супрацоўнікам органаў унутраных спраў сігналу аб спыненні транспартнага сродку альбо пасля здзяйснення дарожна-транспартнага здарэння, удзельнікам якога ён з'яўляецца, да праходжання праверкі (агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап'янення або стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, -

цягне накладанне штрафу ў памеры двухсот базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на пяць гадоў.

Паважаныя грамадзяне! Калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе кіроўца ў стане ап'янення, паведаміце ў дзяжурную частку ДАІ па тэлефоне 102 (званок бясплатны). Ваша інфармацыя спыніць бяду!

УДАІ УУС Мінаблвыканкама

Чытаць 356 разоў