Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Серада, 13 Кастрычнік 2021 15:19

ДАІ Мінскай вобласці - да ўвагі аўтамабілістаў!

У цяперашні час моцны туман утварыўся практычна на ўсёй тэрыторыі Мінскай вобласці. Бачнасць на асобных участках аўтадарог складае каля 200-300 метраў.

‼ДАІ Мінскай вобласці рэкамендуе аўтамабілістам рухацца ў такіх умовах з асаблівай асцярожнасцю, не перавышаць хуткасць, не парушаць правілы абгону, выконваць дыстанцыю і пастаянна кантраляваць сітуацыю на дарозе. У выпадку вымушанага прыпынку неабходна паркаваць транспартныя сродкі як мага далей ад праезнай часткі, у абавязковым парадку ўключаць аварыйную сігналізацыю, стаяначныя агні, а пры выхадзе з транспартнага сродку апранаць камізэльку павышанай бачнасці.

‼Пешаходам ДАІ нагадвае, што бяспека залежыць, у тым ліку, і ад іх паводзін на дарозе, а таксама настойліва рэкамендуе асаблівую ўвагу праяўляць пры пераходзе праезнай часткі, у цёмны час сутак абавязкова пазначыць сябе святлоадбіўнымі элементамі.

Чытаць 402 разоў