На працягу дня праходзілі розныя мерапрыемствы, якія павышаюць эмацыйны фон і настрой. Быў арганізаваны конкурс малюнкаў «Свет выдатны» сярод вучняў пачатковай школы. Самыя яркія малюнкі размясцілі на выставе.
Прайшла акцыя «Пазітыўныя матыватар». Навучэнцы і педагогі зарадзіліся станоўчымі эмоцыямі, атрымаўшы «матыватар» з пажаданнем.
У фае 2 паверха была арганізавана фотавыстава «Што такое радасць». Малодшыя хлопцы не змаглі прайсці міма фотазоны «Усміхнемся разам», якую аформілі старшакласнікі. На перапынках вучні з задавальненнем глядзелі вясёлыя відэаролікі і мультфільмы. А яшчэ «аракулы» раздавалі пазітыўныя прадказанні на будучыню.
Вялікую цікавасць у хлопцаў выклікала акцыя «Я люблю жыццё». Усе жадаючыя маглі напісаць на каляровых сэрцайках свае жыццёвыя каштоўнасці і ўпрыгожыць імі стэнд