Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Новости области

У індустрыяльным парку "Вялікі камень" зарэгістраваны 87-ы рэзідэнт - ТАА "Навукова-тэхнічная кампанія ЮЦЗЮ" (Ганконг, КНР). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе парка.

Цэнтр кампетэнцый Беларускага аўтамабільнага завода адкрыўся 30 сакавіка ў Санкт-Пецярбургскім горным універсітэце. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў.

Добраўпарадкаванне тэрыторыі і развіццё інфраструктуры, а таксама жыллёва-камунальныя пытанні сёння разглядаў губернатар Мінскай вобласці. Аляксандр Турчын правёў асабісты прыём жыхароў Жодзіна. Так, закранулі пытанне аб няякасным капітальным рамонце 12-кватэрнага дома. Звярнуліся і жыхары 8-га мікрараёна, дзе зараз пачынаецца будаўніцтва. У тым ліку школы і гандлёвых аб'ектаў. Пры гэтым ёсць рызыка высечкі лесу, там жа пад вокнамі праязджае шмат грузавога транспарту. А мясцовыя жыхаркі звярнуліся з калектыўнымі просьбамі аптымізацыі транспартнага руху - падоўжыць аўтобусны маршрут і зрабіць дадатковыя прыпынкі. Спецыялісты на месцы патлумачылі, што зрабіць гэта нескладана. Ідэю падтрымала кіраўніцтва горада і вобласці.

30 сакавіка кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка наведаў ААТ "Беларуськалій".

Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці на старце сяўбы ранніх яравых культур. Гэта адзін з галоўных этапаў вясенніх палявых работ. Менавіта пад такія культуры адведзена амаль 130 тысяч гектараў. Агульны ж аб'ём яравых збожжавых і зернебабовых у 4 разы большы.

Кітай зацікаўлены ў далейшым развіцці індустрыяльнага парка "Вялікі камень", заявіў у эфіры тэлеканала СТБ прафесар Народнага ўніверсітэта Кітая, былы саветнік пасольства КНР у Беларусі Ван Сяньцзюй, паведамляе БЕЛТА.

У Мiнскай вобласці рэгіструецца зніжэнне захворвання COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Людзі, якія не бачаць альбо маюць парушэнні зроку, могуць паспяхова маляваць і адрозніваць колеры! Новы выставачны праект адкрыўся ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. У галерэі "Праменад" - 22 работы, аўтары якіх людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Мастакі рознага ўзросту, самаму юнаму - 16 гадоў. Творцаў-аматараў аб'ядналі энтузіясты-дабрачынцы Ірына і Сяргей Бандаровічы, якія спецыяльна стварылі арт-студыю і ўмовы для заняткаў у ёй.

Маштабныя вучэнні МНС праходзяць у Любанскім раёне. Тактычныя трэніроўкі звязаны з надвор’ем. Хуткае раставанне снегу прывяло да пад’ёму ўзроўню вады. Спецыялісты адпрацавалі магчымыя выпадкі прарываў плацін і падтаплення населеных пунктаў. Ратавальнікі таксама праверылі гатоўнасць усіх аварыйных служб раёна да стыхійных узгаранняў на сельгасугоддзях.

Урачыстая цырымонія ўскладання вянкоў і кветак прайшла 22 сакавіка ў мемарыяльным комплексе "Хатынь".