Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8
Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663
Е-mail: info@krupki.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620
Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142
Кветкі, якія расквітаюць на дыванах і сурвэтках. З дапамогай іх яшчэ ў 18 стагоддзі дэкарыравалі тканіну для мэблі і абіўкі сценаў. Старажытную тэхніку майстар па пэчварку Лідзія Святкіна выкарыстоўвае ў сучасных вырабах з самай рознай тканіны, нават са старых джынсаў. Аўтарская выстава размясцілася ў Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна. Любімыя кветкі прысутнічаюць на сумках, падушках, покрывах і тэкстыльных карцінах. У арт-гербарыі Лідзіі Святкінай - вырабы ў тэхніках лапікавага швіва: адлюстраванне, калейдаскоп і сінэль.
Па выніках года адзначаныя 80 прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі. Урачыстая цырымонія прайшла ў Лагойску. Сюды на выніковую калегію з'ехаліся спецыялісты галіны з усіх раёнаў Мінскай вобласці - работнікі ўстаноў культуры і мастацтва, музеяў і бібліятэк, тэатраў. Падарункам для іх стала святочная канцэртная праграма ад сузор'я лепшых творчых калектываў вобласці.
Даніна подзвігу і гераізму. Памяць аб загінуўшых праваахоўніках Мінскай вобласці ўшанавалі 2 сакавiка. Кветкі і вянкі ляглі да помніка, які знаходзіцца ў сталіцы ва ўнутраным дворыку упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама. На камені залатымі літарамі выгравіраваны прозвішчы міліцыянераў, якія годна неслі службу, абаранялі свой народ і Радзіму і дзеля іх ахвяравалі ўласным жыццём. На памятнай цырымоніі прысутнічалі і сем'і загінуўшых.
Лясная гаспадарка Мінскай вобласці сёлета папоўніцца новымі значнымі аб'ектамі. У праграме 22 інвестыцыйныя прамысловыя праекты. Так, услед за Барысавым, дзе ў мясцовым лясгасе ўзводзяць ужо другі цэх па вытворчасці пелет, выпуск драўняных паліўных гранул плануюць наладзіць у Бярэзінскім, Чэрвеньскім, Уздзенскім, Лагойскім лясгасах. Акрамя таго, драўніну нізкага сорту задзейнічаюць і на новых вытворчасцях еўрападдонаў. Напрыклад, у Вілейцы, Слуцку і Капылі. Усе прадпрыемствы-навічкі арыентаваны ў асноўным на экспарт.
Валейбольны клуб салігорскі "Шахцёр" - пераможца рэгулярнага сезона чэмпіянату Беларусі. У ключавым матчы "гарнякі" не пакінулі шанцаў свайму галоўнаму канкурэнту - сталічнаму "Будаўніку" - 3:0. Самым дзейсным у складзе пераможцаў стаў Павел Аўдочанка - ён набраў 19 ачкоў. Першая пазіцыя па выніках рэгуляркі дазволіць дзеючаму чэмпіёну краіны пачаць выступленне ў плэй-оф са стадыі паўфіналу.
Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва з кубінскімі фармацэўтычнымі прадпрыемствамі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.
24 лютага адбылася цырымонія адкрыцця дзіцячай гарадской паліклінікі ў горадзе Жодзіна. Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын і міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
Новы значны аб'ект у сістэме аховы здароўя Мінскай вобласці! У Валожыне пасля капітальнага рамонту і мадэрнізацыі адкрылі хірургічны корпус Цэнтральнай раённай бальніцы. Будынак, якому больш за 50 гадоў, зусім як новы. Тут тры аддзяленні, дзе праводзяць аперацыі і лечаць пацыентаў з рознымі траўмамі. Ёсць і палаты павышанай камфортнасці. Усяго аддзяленне разлічана на 44 месцы. Новае абсталяванне і тэхнічныя ноу-хау ў дапамогу медыкам. У далейшым плануецца мадэрнізаваць і іншыя аб'екты аховы здароўя Валожына.
Гранд-фінал 11-га сезона конкурсу "100 ідэй для Беларусі" прайшоў 22 лютага ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень".
Вывесці рэгіянальную медыцыну на новы ўзровень! Кабінет камп'ютарнай тамаграфіі хутка адкрыюць у Дзяржынскай цэнтральнай раённай бальніцы. Сярод ноу-хау і газіфікатар з вадкім кіслародам. Выкарыстоўваць яго, у адрозненне ад звычайных балонаў, будзе прасцей і больш эканомна. Таксама крыяцыліндр цалкам забяспечыць рэзерв жыццёва важнага элемента. Акрамя таго, у медустанове ідзе будаўніцтва новага дыягнастычнага корпуса. Будынак плошчай 1 000 квадратаў узвядуць ужо сёлета. З'явіцца там і МРТ - абсталяванне паступіць ужо ў сакавіку.