Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Пятніца, 25 Сакавік 2022 09:20

Даць магчымасць невідушчым зразумець радасць колераў - «Інклюзія. Бібліятэка без межаў» у Барысаве

Людзі, якія не бачаць альбо маюць парушэнні зроку, могуць паспяхова маляваць і адрозніваць колеры! Новы выставачны праект адкрыўся ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. У галерэі "Праменад" - 22 работы, аўтары якіх людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Мастакі рознага ўзросту, самаму юнаму - 16 гадоў. Творцаў-аматараў аб'ядналі энтузіясты-дабрачынцы Ірына і Сяргей Бандаровічы, якія спецыяльна стварылі арт-студыю і ўмовы для заняткаў у ёй.

Арт-тэрапія людзей з парушэннямі зроку не толькі творча развівае іх, але сацыялізуе, вырашае псіхаэмацыянальныя праблемы, надае ім упэўненасці ў сабе. Выстава - чарговы праект рэгіянальнай сацыяльна-асветніцкай ініцыятывы "Інклюзія. Бібліятэка без межаў".

tvr.by

Чытаць 258 разоў