Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Лімоны-гіганты і апельсіны, а яшчэ грэйпфруты і лаймы. Экзатычныя плантацыі цытрусавых вырошчвае Аляксандр Лістраценка са Смалявічаў. Хатняя аранжарэя налічвае некалькі сотняў разнастайных сартоў і відаў, сакавітыя плады там збіраюць круглы год.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 лютага падпісаў указ нумар 36, падрыхтаваны ў мэтах прывядзення ўказа нумар 13 "Аб рэспубліканскім фондзе ўніверсальнага абслугоўвання сувязі і інфарматызацыі" ад 16 студзеня 2020 года ў адпаведнасць з указам нумар 136 "Аб органе дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавага развіцця і пытаннях інфарматызацыі" ад 7 красавіка 2022 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Старажытны від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У Лагойскім доме рамёстваў развіваюць выцінанку. Тут практыкуюць выраб не толькі традыцыйных навагодніх аздабленняў на вокны, але і такіх шэдэўраў, як абразы з тонкай паперы. Выявы святога Мікалая-Цудатворца і Прасвятой Багародзіцы - у "выцінаначным" рашэнні глядзяцца вельмі ўражліва і арыгінальна.

Установы аховы здароўя Беларусі атрымалі 12 аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У 2022 годзе на Міншчыне адрамантавана 181 прыдамавая тэрыторыя. А гэта 198,9% ад гадавога задання.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргей Цярэнцьеў 8 лютага сустрэўся са старшынёй Егіпецкай арганізацыі па стандартызацыі і якасці Халедам Сафі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове.

Прадстаўнікі Таджыкістана зацікавіліся рабатызаваным прамысловым комплексам БЕЛАЗа ў складзе сістэмы інтэлектуальнага кар'ера і магчымасцямі бязлюднай тэхналогіі здабычы карысных выкапняў, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове ў эканоміку Беларусі ў 2022 годзе выраслі на 15 працэнтаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў.

У лінейцы 25-тонных самазвалаў павышанай праходнасці з жорсткай рамай серыі МаАЗ-7505 важкае папаўненне - у філіяле БЕЛАЗа ў Магілёве створаны доследны ўзор мадэлі МаАЗ-75053 з дызельным рухавіком магутнасцю 380 к.с., паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага аўтазавода.

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лютага 2023 года, паводле папярэдніх даных, склалі $8142,8 млн у эквіваленце, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

Старонка 3 з 157