За студзень 2023 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $213,3 млн (2,7 працэнта) пасля павелічэння ў снежні 2022 года на $131,8 млн (1,6 працэнта).
"Са жніўня 2022 года інфармацыя аб аб'ёме міжнародных рэзервовых актываў публікуецца на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка без дэталізацыі іх структуры, а таксама пазначэння фактараў, якія паўплывалі на іх змяненне", - удакладнілі ў Нацбанку.