Бакі разгледзелі стан беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва па такіх напрамках, як стандартызацыя і ацэнка адпаведнасці якасці і бяспекі прадукцыі. Былі таксама абмеркаваны крокі па аптымізацыі нарматыўна-прававой базы для ўстаранення тэхнічных бар'ераў ва ўзаемным гандлі паміж дзвюма дзяржавамі.
Акрамя таго, дасягнуты прадметныя дамоўленасці па актывізацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння на аснове мемарандума аб супрацоўніцтве, падпісанага ў 2019 годзе паміж Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь і Егіпецкай арганізацыяй па стандартызацыі і якасці.