Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mail: info@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Новости области

Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці на старце сяўбы ранніх яравых культур. Гэта адзін з галоўных этапаў вясенніх палявых работ. Менавіта пад такія культуры адведзена амаль 130 тысяч гектараў. Агульны ж аб'ём яравых збожжавых і зернебабовых у 4 разы большы.

Кітай зацікаўлены ў далейшым развіцці індустрыяльнага парка "Вялікі камень", заявіў у эфіры тэлеканала СТБ прафесар Народнага ўніверсітэта Кітая, былы саветнік пасольства КНР у Беларусі Ван Сяньцзюй, паведамляе БЕЛТА.

У Мiнскай вобласці рэгіструецца зніжэнне захворвання COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Людзі, якія не бачаць альбо маюць парушэнні зроку, могуць паспяхова маляваць і адрозніваць колеры! Новы выставачны праект адкрыўся ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. У галерэі "Праменад" - 22 работы, аўтары якіх людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Мастакі рознага ўзросту, самаму юнаму - 16 гадоў. Творцаў-аматараў аб'ядналі энтузіясты-дабрачынцы Ірына і Сяргей Бандаровічы, якія спецыяльна стварылі арт-студыю і ўмовы для заняткаў у ёй.

Маштабныя вучэнні МНС праходзяць у Любанскім раёне. Тактычныя трэніроўкі звязаны з надвор’ем. Хуткае раставанне снегу прывяло да пад’ёму ўзроўню вады. Спецыялісты адпрацавалі магчымыя выпадкі прарываў плацін і падтаплення населеных пунктаў. Ратавальнікі таксама праверылі гатоўнасць усіх аварыйных служб раёна да стыхійных узгаранняў на сельгасугоддзях.

Урачыстая цырымонія ўскладання вянкоў і кветак прайшла 22 сакавіка ў мемарыяльным комплексе "Хатынь".

У чацвер, 24 сакавіка, выязны асабісты прыём грамадзян у Бярэзінскім райвыканкаме правядзе першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў. Адзначым, асабісты кантакт прадстаўнікоў дзяржорганаў з людзьмі - запатрабаваная форма зваротнай сувязі. Гэта дазваляе больш аператыўна вырашаць хвалюючыя пытанні.

Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг Мінскага аблвыканкама паведамляе аб пачатку гандлю на вясновых кірмашах.

17 сакавіка дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч прыняў удзел у рабочай сустрэчы з прадстаўнікамі індустрыяльнага парка "Вялікі камень" (работнікі адміністрацыі, сумеснай кіруючай кампаніі, рэзідэнты парка), а таксама азнаёміўся з дзейнасцю парка ў інавацыйным цэнтры.

Новы музейны будынак у мемарыяльным комплексе "Хатынь" дапаможа расказаць наведвальнікам пра трагедыю беларускага народа. Аб гэтым журналістам паведаміў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.