Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8
Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663
Е-mail: info@krupki.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620
Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142
У Крупскім раёне адбылося выязное пасяджэнне абласнога міжведамаснага савета па праблемах інвалідаў. Перад пачаткам пасяджэння ўдзельнікі савета наведалі новабудоўлю - 40-кватэрны жылы дом па вуліцы Маскоўскай. Намеснік старшыні Мiнаблвыканкама Аляксандр Кручанаў і старшыня Крупскага райвыканкама Анатоль Козел перарэзалі чырвоную стужку на ўваходзе ў пад'езд, дзе на першым паверсе будуць жыць інваліды-калясачнікі.
Крупскі раённы выканаўчы камітэт выносіць на грамадскае абмеркаванне пытанне аб змене межаў горада Крупкі і Крупскага сельсавета Мінскай вобласці з мэтай уключэння ў рысу горада Крупкі зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 623000000001001367 плошчай 0,1109 га, размешчанага ў межах Крупскага сельсавета Крупскага раёна Мінскай вобласці.
Свята прайшло ў СУП «Шчаўры-Агра» - ва ўрочышчы «Маяк», што недалёка ад вёскі Гута. «Гомсельмашаўскія» камбайны сталі ў шэраг. Галоўныя героі свята - старэйшыя камбайнеры з памочнікамі.
Лёгкаатлетычны спаборніцкі сезон у гэтым годзе апынуўся вельмі насычаным на спартыўныя падзеі: абласныя старты чаргаваліся з рэспубліканскімі і нашым бегунам, часам, даводзілася рабіць па 4-5 спаборніцкіх віды ў тыдзень.
З мэтай папярэджання ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху з 19 па 28 ліпеня Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю «Будзь у бяспецы!». Асноўнай з прычын дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў з'яўляецца ігнараванне правілаў дарожнага руху, адсутнасць у цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў і непрадастаўленне кіроўцамі перавагі пешаходам на пешаходных пераходах.