Тэрмін правядзення грамадскага абмеркавання - з 30 ліпеня па 30 жніўня 2022 г.
У адпаведнасці з артыкулам 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998г. №154-З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаваннi Рэспублікі Беларусь» грамадзяне маюць права выказваць меркаванні па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання.
Азнаёміцца з матэрыяламі па змене межаў горада Крупкі і Крупскага сельсавета можна ў аддзеле землеўпарадкавання Крупскага райвыканкама па адрасе: г. Крупкі, вул. Савецкая, 8/1, кабінет 32.
Думкі грамадзян па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання ў пісьмовай форме прымаюцца па адрасе: 220001, г. Крупкі, вул. Савецкая, д. 8/1, каб. 32 і па электроннай пошце Крупскага райвыканкама info@krupki.gov.by
Меркаванні грамадзян, накіраваныя з парушэннем формы і тэрмінаў, разгляду не падлягаюць.