Удзел у рабоце савета бралі намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Марына Арцёменка і намеснік Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Аляксей Ананіч.
Як адзначыла Марыны Арцёменка, меры па арганізацыі даступнай прасторы даюць свае вынікі. Сёння гэта ўжо не толькі пандусы і поручні. Гэта і тактыльная плітка, паніжэнне бардзюрнага каменя, уладкаванне парковачных месцаў для аўтатранспарту інвалідаў, уваходныя групы на ўзроўні зямлі, маўленчыя інфарматары і інш. І падсумавала: «Вектар нашай працы і ў далейшым будзе накіраваны на стварэнне даступнага асяроддзя. Разам, намаганнямі з боку дзяржавы, грамадства і людзей з інваліднасцю, мы зможам дасягнуць намечаных мэт і дабіцца максімальнай інтэграцыі інвалідаў ва ўсе сферы жыццядзейнасці».
- Кватэры, якія мы сёння наведалі, - не проста жыллё для інвалідаў калясачнікаў, - казаў Аляксандр Кручанаў. - Гэта новы этап у жыцці будучых навасельцаў. Тут яны будуць адчуваць сябе камфортна і ўпэўнена - людзьмі, якія знаходзяцца ў роўных умовах з усімі грамадзянамі, якія пражываюць у гэтым раёне. І лагістыка месца новага жылля прадумана: побач гандлёвы цэнтр, спартыўная пляцоўка, у перспектыве - будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплекса з басейнам, спартыўнай і трэнажорнай залай. І там, безумоўна, таксама будуць прадугледжаны ўсе мерапрыемствы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Сваю ацэнку праведзенай працы таксама дала спецыяліст праўлення Мінскай абласной арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў» (эксперт савета) Алеся Аляхновіч. Дзяўчына з'яўляецца інвалідам-калясачнікам, і яна станоўча ацаніла менавіта зручнасць пабудаваных кватэр, прадуманасць усіх элементаў - аж да спецыяльных дзвярных ручак, размешчаных на зручным узроўні, а таксама выключальнікаў, наяўнасці пад'ёмніка на першы паверх, адсутнасці парогаў у памяшканнях і г.д.