Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

3 лістапада ў Стоўбцах да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа ўрачыста адкрылі помнік народнаму паэту Беларусі. У цырымоніі прынялі ўдзел старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын і першы намеснік міністра культуры Валерый Грамада.

Падыходы да фарміравання кадравага патэнцыялу ў інтарэсах развіцця атамнай энергетыкі абмеркавалі ў Мінску ў час візіту прадстаўнікоў "Расатама" ў Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў дэпартаменце камунікацый дзяржкарпарацыі.

Супрацоўнікі спецпадраздзялення ДПС "Страла" правялі рэйд у Мінскім раёне. У грамадзян правяралі наяўнасць флікераў у цёмны час сутак. У каго не было святловяртальных элементаў, супрацоўнікі ДПС уручалі флікеры і тлумачылі неабходнасць іх нашэння. Рэйд прайшоў у аграгарадках Ратамка і Ждановічы.

Беларусь знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 31 кастрычніка 2022 года нумар 738, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

З творчасцю і натхненнем правесці школьныя канікулы. У Лагойскай дзіцячай школе мастацтваў юныя тэатралы падрыхтавалі пастаноўку "Пунсовыя ветразі". Час адпачынку сумяшчаюць з падрыхтоўкай да мастацкіх конкурсаў. На нядаўнім пад назвай "Сябруюць дзеці на планеце" - дыплом першай ступені. Наперадзе рэспубліканскі конкурс імя Савіцкага, арт-сесія, святкаванне міжнароднага дня мастака.

У Беларусі зацверджаны графік пераносу рабочых дзён у 2023 годзе, адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

31 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця працоўнага семестра ў Мінскай вобласці.

Забарона на лоўлю сома і чудскога сіга ўведзена ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын правёў прыём грамадзян ва Уздзенскім раёне. Адно з агучаных пытанняў датычылася добраўпарадкавання невялікіх населеных пунктаў. Падводзячы вынік прыёму, кіраўнік вобласці зазначыў, што развіццё аграгарадкоў і вёсак павінна быць комплексным, паведамляе Мінская праўда.

Старонка 17 з 157