Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Пагадненне аб падрыхтоўцы тэхніка-эканамічнага абгрунтавання заключана паміж урадамі Беларусі і КНР. З беларускага боку пагадненне падпісаў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, з кітайскага боку - Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Се Сяаюн, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Міністэрства спорту і турызму Беларусі і Міністэрства спорту Расійскай Федэрацыі на сумесным пасяджэнні калегій у Смаленску падпісалі праграму супрацоўніцтва на 2023-2024 гады, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

У аграгарадку Азярцо Мінскага раёна адкрылася паліклініка. Яе магутнасць дазволіць стварыць надзейны рэзерв у разліку на далейшы рост насельніцтва рэгіёна. Пры праектаванні і будаўніцтве паліклінікі былі выкарыстаны самыя сучасныя падыходы да дызайну і адпаведныя будаўнічыя тэхналогіі. Прадуманая маршрутызацыя пацыентаў створана з выкарыстаннем канцэпцыі "Клапатлівая паліклініка". Яна дазваляе максімальна скараціць час чакання пацыентаў. Для іх зручнасці, а таксама для прадухілення магчымых канфліктных сітуацый у рэгістратуры паліклінікі ўстаноўлена электронная чарга.

Пенсіі ў Беларусі будуць павышаны з 1 снежня на 5 працэнтаў. Такое рашэнне кіраўніка дзяржавы было агучана 10 лістапада ў час даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку аб удасканаленні работы ФСАН і мерах па ўзмацненні падтрымкі пенсіянераў і дзяцей-інвалідаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Колькасць рэзідэнтаў парка "Вялікі камень" да 2025 года будзе не менш як 170, а агульная колькасць працуючых складзе амаль 5 тыс. чалавек. Аб гэтым паведаміў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі індустрыяльнага парка "Вялікі камень" Пётр Якімаў у праекце "Па факце: рашэнні Першага" на YouTube-канале БЕЛТА.

У Беларусі ў бліжэйшыя гады намечана рэалізаваць дзевяць энергетычных праектаў. Аб гэтым паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык у час адкрыцця новай падстанцыі "Брэст-Заходняя", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У зале беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі праходзіць выстава "Барысаў - горад слаўны, горад старажытны", прымеркаваная да 920-годдзя з дня заснавання горада, паведамілі БЕЛТА ў НББ.

Бульбу ў сельгасарганізацыях убралі з 26 тыс. га плошчаў - гэта 100 працэнтаў ад запланаванага, сабрана 789,9 тыс. т. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Стоўбцах адбылося адкрыццё новай дзіцячай школы мастацтваў. У адукацыйнай установе дзеці могуць навучацца па розных творчых напрамках. На базе школы мастацтваў дзейнічаюць фартэпіяннае, струннае, харэаграфічнае, тэатральнае, выяўленчае і многія іншыя аддзяленні.

Беларусь плануе ў 2022 годзе экспартаваць прадуктаў харчавання на $8 млрд. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі афіцыйнага запуску вытворчасці камбікармоў і амінакіслот БНБК у Пухавіцкім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старонка 16 з 157