Пачаткоўцы і вучні 5 класа здзейснілі падарожжа па яго творах, паглядзелі мультфільмы. Бібліятэкар школьнай бібліятэкі правяла вусны часопіс "Літаратурнае падарожжа па краіне Маршака". Расказала пра вялікае мноства казак "Дванаццаць месяцаў", "Вусаты-паласаты", "Гора баяцца – шчасця не бачыць" і г.д., пра памфлет "Містэр Твістэр", пра паэму "Рассказ о неизвестном герое", верш "Вось які рассеяны" і многія іншыя. Далей дзеці рыхтаваліся да раённага конкурсу "Казкі Маршака ў малюнках дзяцей".