Версия для печати
Четверг, 16 июля 2026 08:26

Зажынкі – 2026 на Крупшчыне

15 ліпеня раённыя «Зажынкі» прайшлі ў ААТ «Крупскі райаграсэрвіс».

«Зажынкі» – гэта свята вялікай павагі да зямлі-карміцелькі, да святога Хлеба і да тых залатых рук, якія яго вырошчваюць.

Віншавалі працаўнікоў з пачаткам жніва і пажадалі усім значных намалотаў старшыня райвыканкама Вячаслаў Лапатка і старшыня Крупскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Вольга Хацкевіч.

– Жніво – сур’ёзны экзамен, адзнака прафесіяналізму кіраўнікоў і спецыялістаў, механізатараў, вадзіцеляў, аператараў зернесушыльных комплексаў. Зараз вельмі важна праявіць адказнасць, сабранасць і вытрымку, каб своечасова і якасна ўбраць ураджай. Пры гэтым, на першым месцы заўсёды павінна заставацца бяспека людзей і выкананне правілаў аховы працы. Упэўнены, што з гэтай задачай хлебаробы Крупшчыны паспяхова справяцца. Шчыра жадаю ўсім моцнага здароўя, міру і дабра ў вашых семьях, новых працоўных дасягненняў на карысць нашай роднай Беларусі. У добры шлях! – прагучала ў віншаванні Вячаслава Лапатка.

Старшыні райвыканкама ўручылі каравай – сімвал сілы, дабрабыту і традыцый Крупшчыны.

Памятным падарункам за гасцінны прыём на «Зажынках» ўзнагародзіла Сяргея Кірпічова, кіраўніка ААТ «Крупскі райаграсэрвіс» лі, прафсаюзны лідар аграпрамысловага комплексу раёна.

Да ўдзельнікаў свята звярнуліся благачынны Крупскай царкоўнай акругі, протаіерэй Георгій Цюхлоў, пробашч каталіцкай парафіі Святога Юзафа ў горадзе Крупкі ксёндз Віталій Стрыга.

Яны блаславілі пачатак уборачнай, прагучала малітва на добрае надвор’е, багаты ўраджай і бяспечную працу для аграрыяў.

Жнейкі ў полі зрэзалі першыя каласы новага ўраджаю і першы зажыначны сноп уручылі кіраўніку раёна – Вячаславу Лапатка. Снапы-абярэгі атрымалі і дырэктары сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Хлеб – агульны клопат і гонар. Кіраўніцтва раёна, гаспадарак, хлебаробы разам напоўнілі скрыню еднасці зернем. Крупшчына прымае гэта збожжа як абяцанне вернасці сваёй справе. Кожная жменя – нібы сіла, якая павялічвае хлебны каравай. Гэта сапраўдны скарб, які адлюстроўвае росквіт і стабільнасць.

Аляксандр Шульга атрымаў ганаровае права першым адправіць свой камбайн на палеткі.

Прочитано 94 раз

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://krupki.gov.by/ru/novosti-regiona/item/12274-zazhynk-2026-na-krupshchyne?print=1&tmpl=component#sigProIdec42c0815b