Monday, 03 August 2020 09:16

У 3 раёнах вобласці дзейнічае забарона на наведванне лясоў

На сённяшні дзень забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў 29 раёнах Беларусі. Дадзеная інфармацыя размешчана на інтэрактыўнай карце забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў Міністэрства лясной гаспадаркі.

Па дадзеных на раніцу 29 ліпеня, у Мінскай вобласці забароны дзейнічаюць у Вілейскім, Маладзечанскім і Стаўбцоўскім раёнах.

Прычына часовых забаронаў - высокі клас пажарнай небяспекі.

На жаль, асноўная прычына пажараў - чалавечы фактар. Грамадзяне выпальваюць сухую расліннасць, з-за парываў ветру агонь пераходзіць у лясны фонд. Часта пакутуе і асабістая маёмасць насельніцтва.

Read 425 times