Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8
Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663
Е-mail: info@krupki.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620
Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142
ААТ "Гарадзейскі цукровы камбінат" з 8 верасня пачаў прыём і перапрацоўку цукровых буракоў новага ўраджаю. Перапрацоўка сыравіны ідзе прыблізна 110 дзён - з верасня і да Новага года. Працэс пачынаецца ўжо на нарыхтоўчай пляцоўцы, адкуль адразу з дзвюх кропак - па транспарцёры і пад напорам вялікага патоку вады - па спецыяльным жолабе сыравіна накіроўваецца на мыйку. Штосутачна на завод паступае 15 тыс. сыравіны, 10 тыс. з якой перапрацоўваюць. З такога аб'ёму атрымліваецца 1,5 тыс. т цукру.