Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Чацвер, 30 Чэрвень 2022 10:00

Новы аперацыйны блок уралагічнага аддзялення адкрылі ў Мінскай абласной клінічнай бальніцы

Чарговы крок у аснашчэнні і мадэрнізацыі ўстаноў аховы здароўя цэнтральнага рэгіёна. Новы аперацыйны блок уралагічнага аддзялення адкрылі ў Мінскай абласной клінічнай бальніцы. Ён дазволіць укараніць малаінвазіўныя тэхналогіі больш высокага ўзроўню і развіваць сучасныя метады лячэння. База ва ўралагічным аддзяленні адна з наймацнейшых у нашай краіне і па аснашчэнні, і па кваліфікацыі персаналу. У выніку скароціцца перыяд знаходжання пацыента ў бальніцы, ніжэйшымі будуць і эканамічныя выдаткі, пры гэтым спецыялізаваную дапамогу змогуць аказваць у большым аб'ёме.

Зараз уралагічная служба Мінскай вобласці прадстаўлена двума аддзяленнямі на 90 ложкаў, аперацыйным блокам на тры залы, ёсць таксама кабінет з рэнтген-аперацыйным сталом. Актыўна развіваецца апошнім часам і лапараскапія. Гэты прагрэсіўны хірургічны метад дазваляе праводзіць аперацыі на ўнутраных органах амаль без разрэзаў.

БелТА

Чытаць 137 разоў