Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Аўторак, 17 Май 2022 16:37

Вілейка і Лагойск прымаюць адборачныя этапы турніру «Скураны мяч»

У Вілейцы і Лагойску стартавалi абласныя адборачныя этапы рэспубліканскага турніру юных футбалістаў "Скураны мяч" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У Вілейцы барацьбу за выхад у фінал пачнуць гаспадары спаборніцтваў, а таксама каманды з Нясвіжа, Салігорска, Смалявічаў, Узды і Барысава. У Лагойску згуляюць каманды з Жодзіна, а таксама Капыльскага, Уздзенскага, Барысаўскага, Вілейскага і Любанскага раёнаў. У мінулым сезоне ў рэспубліканскім фінале "Скуранога мяча" выступілі 32 мацнейшыя каманды з усіх рэгіёнаў Беларусі, якія прайшлі сіта адборачных турніраў.

Турнір "Скураны мяч" упершыню быў праведзены ў Савецкім Саюзе ў 1964 годзе, прычым першым пераможцам усесаюзнага фіналу стала мінская каманда "Чайка". Пасля распаду СССР спаборніцтвы юных футбалістаў у Беларусі былі ўзноўлены ў 1997 годзе. У іх могуць удзельнічаць толькі тыя юнакі, якія не займаюцца ў спецыялізаваных футбольных школах і акадэміях.

Арганізатарамі спаборніцтваў з'яўляюцца Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі, асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" і БРСМ.

БелТА

Чытаць 151 разоў