Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Чацвер, 14 Красавік 2022 09:20

БЕЛАЗ сабраў доследны ўзор 90-тоннага кар'ернага самазвала з газапоршневым рухавіком

БЕЛАЗ сабраў доследны ўзор кар'ернага самазвала грузападымальнасцю 90 т з газапоршневым рухавіком, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Цяпер самазвал чакаюць прыёмачныя выпрабаванні, завяршыць якія плануецца восенню 2022 года.

"Тэхніка на звадкаваным прыродным газе - адзін з напрамкаў інавацыйнага развіцця БЕЛАЗа. Газавыя праекты кампанія развівае ў двух напрамках: монапаліўныя машыны, якія працуюць толькі на газе, і біпаліўныя самазвалы ў газадызельным рэжыме. У сегменце грузападымальнасці 90 т рэалізуюцца адразу два праекты - кар'ерны самазвал з газапоршневым і газатурбінным рухавікамі", - расказалі ў прэс-службе.

Першы газавы самазвал грузападымальнасцю 45 т БЕЛАЗ вырабіў больш за тры гады таму. Выпрабаванні машыны ва ўмовах рэальнага кар'ера паказалі наступныя вынікі: выкіды шкодных рэчываў у атмасферу знізіліся ў 10 разоў, затраты на паліва - амаль у два разы ў параўнанні з эксплуатацыяй аналагічнага самазвала на дызельным паліве.

ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" - найбуйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы буйны ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.

БелТА

Чытаць 184 разоў