Тыя, хто яшчэ не стаў прафесійным пажарным, але паспеў прымерыць баявую форму, сустрэліся на эстафеце пад Барысавам. На старце юніёры пажарна-ратавальнага спорту.
23 каманды юных атлетаў з розных куткоў цэнтральнага рэгіёна прайшлі некалькі месяцаў складаных трэніровак, каб паказаць лепшы вынік каманды ў пажарным забегу.
Вікторыя Варабей - за каманду Мінскага раёна. Мінулым летам яны стала абсалютным бронзавым прызёрам міжнародных стартаў па пажарнай дысцыпліне, якія адбыліся ў Харватыі.
У праграме эстафета з трох этапаў. Трэба на хуткасць апрануць поўную экіпіроўку і разматаць пажарны рукаў, пасля прайсці паласу перашкод з бар'ерамі і ў канцы падняцца па штурмавой лесвіцы на другі паверх. На ўсё толькі хвіліна.
Многія з гэтых юнакоў ужо вырашылі, што сваё жыццё звяжуць з прафесіяй ратавальніка. Для гэтага трэба трымаць сваё цела ў тонусе. А такія спаборніцтвы – добрая нагода праверыць узровень фізічнай падрыхтоўкі.
6 каманд паспаборнічалi ў фінале спартыўнага конкурсу, а лепшыя атлеты адправяцца прадстаўляць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе турніру.