Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Пятніца, 04 Люты 2022 09:53

Колькі беларусаў і на якіх умовах працуюць у «Вялікім камені»

Кіраўнік адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" Аляксандр Ярашэнка ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА расказаў аб перавагах для работнікаў парка, паведамляе БЕЛТА.

"Адзін са складнікаў поспеху - высокакваліфікаваныя кадры. Наша канкурэтная перавага - калі наш чалавек мае добрую кваліфікацыю, мае магчымасць прымяніць свае веды на вытворчасцях, у будаўніцтве праекта. Пры гэтым праект канкурэнтны з пункту гледжання аплаты працы. Гэта плюс, які дае магчымасць нам паспяхова канкурыраваць як інавацыйная пляцоўка з бліжэйшымі суседзямі і не толькі", - сказаў Аляксандр Ярашэнка.

Паводле яго слоў, на гэтых вытворчасцях ужо створана больш за 1760 рабочых месцаў з заработнай платай, якая ў два разы вышэйшая, чым у сярэднім па краіне. "Тут людзі атрымліваюць звыш Br2,6 тыс. У нас канкурэнтныя перавагі, высокакваліфікаваныя кадры, але мы ствараем высокапрадукцыйныя, высокааплатныя рабочыя месцы з прыцягненнем беларусаў. Больш за 80 працэнтаў працоўных рэсурсаў - наша насельніцтва, якое тут працуе і будзе ў далейшым прыцягвацца", - адзначыў кіраўнік адміністрацыі парка.

БелТА

Чытаць 184 разоў