Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Чацвер, 23 Снежань 2021 09:24

Елкі ў кадках і ў вёдрах: Валожынскі лясгас за захаванне сімвала свята

Жывое навагодняе дрэва ў чыгуне - выдатная альтэрнатыва зрэзаным хвойникам. І ў гэтым штогод пераконваецца ўсё больш беларусаў, аддаючы перавагу піхтам, хвоям, і пухнатым зялёным ялінкам у кадках і вёдрах.

У Валожынскім раёне іх можна будзе набыць практычна ва ўсіх лясніцтвах, а таксама на ёлачным кірмашы на вуліцы Партызанская, 4 (стаянка для аўтамабіляў).

— Для папулярызацыі сярод насельніцтва беражлівых адносін да лясных рэсурсаў, з 20 снежня па 31 снежня ў нашым лясгасе, як і ва ўсёй краіне, праходзіць акцыя «Захавай сімвал свята», — расказваюць ва ўстанове. - Падчас продажаў галоўнага атрыбуту свята будзем прапаноўваць жыхарам горада, а таксама яго гасцям яшчэ і дрэвы ў кадках, якія можна захаваць да вясны, а потым высадзіць дома, на лецішчы, або ў бліжэйшым лясніцтве падчас «Тыдня лесу».

Кожнаму пакупніку, што аддасць перавагу ноў-хаў, будзе ўручана памятка па доглядзе навагодняга дрэва, дзе спецыялісты рэкамендуюць паліваць яго, але пры гэтым не захапляцца, каб не «прачнулася» раней часу, а таксама апырскваць вадой, паварочваць для лепшага асвятлення вакол восі. . Ну і, вядома ж, іглічнае дрэва не можа стаць пакаёвай раслінай. Таму з надыходам вясны яго трэба будзе перасадзіць у грунт.

З мэтай экалагічнага выхавання падрастаючага пакалення падчас акцыі "Захавай сімвал свята", Валожынскі лясгас арганізуе яшчэ і перадачу навагодніх дрэў (на бязвыплатнай аснове) установам адукацыі, размешчаным на тэрыторыі раёна. Няхай растуць і цешаць дзяцей!

Мінскі абласны выканаўчы камітэт

Чытаць 191 разоў