Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Панядзелак, 20 Снежань 2021 09:22

Губернатар Мінскай вобласці наведаў дзіцячы дом сямейнага тыпу ў пасёлку Чысць Маладзечанскага раёна

Падарыць свята. Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" завітала сёння ў Маладзечанскі раён. Губернатар Мінскай вобласці наведаў дзіцячы дом сямейнага тыпу ў пасёлку Чысць. Ужо каля 15 гадоў ролю прыёмных бацькоў тут выконваюць Раіса і Казімір Макей. За гэты час сваёй любоўю яны акружылі 29 дзяцей, у тым ліку 7 выхоўваюць зараз. Карысныя падарункі атрымаў кожны. У вялікай і дружнай сям'і з'явіліся новая пральная машына і камп'ютар, акустычная сістэма і прынтар. Для развіцця творчых здольнасцей дзяцей - мікрафон, прафесійныя фарбы і пэндзлі, спартыўны інвентар, разнастайныя гульні.

Доўгачаканых гасцей у дзіцячым доме прынялі з цеплынёй. Выхаванцы падрыхтавалі навагоднія нумары і падарункі сваімі рукамі. Такія шчырыя сустрэчы ў рамках дабрачыннага марафону не рэдкасць. Толькі сёлета акцыя "Нашы дзеці" ахопіць больш за 160 тысяч дзяцей цэнтральнага рэгіёна.

БелТА

Чытаць 172 разоў